Прайшоў матч другі матч першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы паміж магілёўскім «Дняпром» і албанскім клубам «Лачы». Тыдзень таму на Балканах гэтыя каманды разышліся ўнічыю 1:1.

Праўда, футбалісты «Дняпра» прызнаваліся, што гуляць ім замінала моцная спёка, з якой у Беларусі яны рэдка сутыкаюцца.

У магілёўскім матчы розніца ў класе дружын была навідавоку. Магілёўцы забілі аж сем галоў (Юрчанка аформіў хет‑трык, Бычанок — дубль, Зяньковіч і Чэрных забілі па аднаму голу). Албанцы адказалі толькі адным — 7:1.

Адна з самых буйных перамог беларускіх клубаў у еўракубках.

У наступным раўндзе супернікам беларусаў будзе нарвежскі «Стабек». Першы матч пройдзе 15 ліпеня ў Нарвегіі, 22 ліпеня — у Беларусі.

Летась з нарвежскім «Тромсё» сустракалася мінскае «Дынама», і прайграла.

А 22:00 па‑беларускім часе ў далёкай Ісландыі згуляюць мясцовы «Фюлкір» і жодзінскае «Тарпеда». У першай гульне нашы выйгралі з лікам 3:0.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?