У наваколлі Дрэздэна была скрадзена машына міністра ўнутраных спраў Германіі Томаса дэ Мезьера. Інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 7 ліпеня. Аўтамабіль быў знойдзены на наступны дзень.

У аперацыі па пошуку аўтамабіля міністра, Audi A4, было задзейнічана некалькі патрульных машын. Увечары ў сераду аўтамабіль быў знойдзены недалёка ад польскай мяжы, якую зламыснік збіраўся перасекчы.

Угоншчык, 33-гадовы грамадзянін Польшчы, паспрабаваў збегчы, але быў арыштаваны паліцыяй.

Па словах прадстаўніка праваахоўных органаў,

злачынца нават не ўяўляў, чыю машыну ўганяе.

Па іроніі лёсу, выкраданне адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як міністр абвясціў пра пачатак кампаніі па барацьбе з аўтаўгоншчыкамі. Неўзабаве пасля гэтага на ўсходзе Германіі было праведзена паказальнае затрыманне угоншчыка, у якім асабіста ўдзельнічаў дэ Мезьер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?