Як паведаміў чытач сайта charter97.org Ігар, сёння раніцай ён паспрабаваў прадаць расійскую валюту ў адным з абменнікаў ў цэнтры Мінска. Калі ён працягнуў у акенца шэсць тысячных купюр, аператар пункта запатрабавала ў яго пашпарт.

Па словах касіра,

пару тыдняў таму беларускае МУС разаслала па банках указанне — патрабаваць з грамадзян, якія мяняюць вялікія сумы расійскіх рублёў, пашпарт з фіксацыяй пашпартных дадзеных.

Прычым, распараджэнне датычыць менавіта расійскай валюты.

Ні на дзвярах ці ўваходзе ў абменны пункт, ні на акенцы ніякіх паведамленняў пры гэтым не вісіць.

У прэс-службе Нацыянальнага банка паведамілі, што нічога не ведаюць пра падобнае указанне МУСа. Калі яно і было, то спачатку трапіла б у Нацбанк, якому падпарадкоўваюцца астатнія банкі.

А таму дзеянне касіра — гэта звычайная самадзейнасць.

У іншым абменніку Мінска для абмену расійскіх рублёў пашпарт не патрабуецца. Дакумент могуць запатрабаваць толькі пры абмене 5-тысячных купюр. З чым гэта звязана не патлумачылі.

Як паведаміў супрацоўнік аднаго са сталічных банкаў, было ўказанне

адразу выклікаць міліцыю пры спробе каго-небудзь абмяняць больш за пяць тысяч расійскіх рублёў.

Такім чынам нібыта хацелі выявіць грошы, захопленыя ў адным з рабаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?