Свой выступ за гэты клуб беларускі пітчэр пачне з ніжэйшай лігі. Жыць ён будзе на спартовай базе клуба ў Фларыдзе.
Аляксей пачаў займацца бейсболам у 6 гадоў.
Пітчэр (анг. Pitcher) — у бейсболе гэта гулец, які шпурляе мяч з пітчэрскага пагорка да дому, дзе яго лапае кэтчэр і спрабуе адбіць батэр. Проціборства пітчэра і батэра — аснова бейсбола. Ад пітчэра залежыць дынаміка гульні.
Падачы патрабуюць ад пітчэра шмат фізічнай моцы.
Алесь Лукашэвіч — сын галоўнага трэнера «Зуброў», Ігара Лукашэвіча.





