Ларыса Рыкельмэ абяцала, што голая прабяжыць па вуліцах сталіцы Парагвая, горада Асунсьён, калі футбалісты краіны выйдуць у паўфінал Чэмпіяната свету па футболе. Яны дайшлі толькі да чвэрцьфінала. Якое відовішча сарвалася! Але Ларыса вырашыла выканаць абяцанку напалову: яна проста раздзелася.

Парагвай — невялікая краіна без выхаду да мора, у паўднёвай частцы Паўднёвай Амерыкі. Сфармавалі яе езуіты, што прынеслі туды еўрапейскія цывілізацыйныя асновы. Краіна ў працягу ўсёй гісторыі заставалася вельмі беднай, нават на лацінаамерыканскія стандарты.

Там жыве немалы лік эмігрантаў з Беларусі. Заходнія беларусы масава вербаваліся ў Аргенціну, Парагвай і Уругвай у 1930-я.

Апошнім па часе прэзідэнтам Парагвая быў абраны былы каталіцкі біскуп левых поглядаў. Ужо калі ён стаў прэзідэнтам, выявілася, што ў яго за часоў біскупства было няшлюбнае дзіця. Свет вялікі, а чалавек усюды той самы. Што мадэлькі, што прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?