Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка, які прадстаўляе каманду «КАС д` Эпань», заняў другое месца на дзесятым этапе велагонкі «Тур дэ Франс».
Гэта лепшы вынік у гісторыі беларускага веласпорту. Перамогу атрымаў партугалец Сэржыё Паулінья («Радыяшак»).

Лідэрства ў агульным заліку працягвае ўтрымліваць люксембуржац Эндзі Шлек («Сакс Банк»). На 41 секунду ад яго адстае мінулагодні пераможца Альберта Кантадор («Астана»). Трэцяе месца займае іспанец Самуэль Санчэс («Эускальтэль»). Лепшым з беларусаў з’яўляецца Канстанцін Сіўцоў («Каламбія»). Ён размяшчаецца на 32 радку агульнага заліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?