Нягледзячы на адмену шэрагу выступленняў у выніку траўмы вакаліста Бона, знакаміты ірландскі рок-гурт з чэрвеня 2009 па чэрвень 2010 зарабіў каля 130 млн даляраў, што забяспечыла яму першае месца ў спісе самых багатых музыкаў паводле версіі часопіса Forbes.

На другім месцы ў рэйтынгу Forbes размясціўся аўстралійскі рок-гурт AC/DC, што зарабіў 114 000 000 даляраў, а тройку лідэраў замкнула выканаўца R'n'B Беёнсэ з 87 мільёнамі.

У мінулым годзе спіс самых багатых музыкаў паводле версіі Forbes ўзначаліла Мадона, што зарабіла з чэрвеня 2008 года па чэрвень 2009-га 110 000 000 даляраў.

U2 ў леташнім спісе не фігуравалі зусім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?