Уцечка аміяку на прыватным прадпрыемстве «Гомельская універсальная база» была зафіксавана недзе апоўдні 16 ліпеня.
У памяшканні прадпрыемства размешчаны чатыры кампрэсарныя ўстаноўкі для забеспячэння хладагенам 13 халадзільных камер, у сістэме знаходзіцца пяць тон аміяку.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца надзвычайнага здарэння, устанавілі, што ў кампрэсарным аддзяленні з-за павышэння вонкавай тэмпературы адбылося параванне аміяку з фланцавага злучэння дыхальнай арматуры рэзервовай кампрэсарнай устаноўкі. На момант інцыдэнту работы ў памяшканні не праводзіліся. Пасля таго як спрацавала сігналізацыя, машыністы халадзільнай устаноўкі ліквідавалі ўцечку.
Колькасць аміяку, што выйшаў з устаноўкі, не перавысіла кілаграма. Канцэнтрацыя пароў аміяку ў памяшканні кампрэсарнага аддзялення дасягнула 10-разовага перавышэння дапушчальнай мяжы. Пасля праветрывання паветра ў памяшканні было ачышчана ад атрутнага рэчыва.
Алена Германовіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ