Анамальная спёка захаваецца ў нашай краіне да канца месяца. Пра гэта паведаміла Вольга Фядотава, галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра.

 dranik80.livejournal.com

dranik80.livejournal.com

«На жаль, істотных зменаў у характары надвор’я не прадбачыцца. Па-ранейшаму Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых паветраных мас, таму тэмпературны рэжым на гэтым тыдне будзе высокім, асабліва ў другой яго палове.

Калі зноў тэмпература можа павышацца да 27–34 градусаў, а месцамі ў пятніцу і суботу па Беларусі нават да 35–36 градусаў».

Толькі ў нядзелю на захадзе краіны стане трошкі халадней: там тэмпература не выйдзе за межы 20–27 градусаў. Але на астатняй тэрыторыі ў нядзелю будзе ад 28 у цэнтральных раёнах да 35 градусаў на ўсходзе. Пры гэтым спякота месцамі будзе суправаджацца кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі. А ў чацвер, 22 ліпеня, яны пройдуць па ўсёй тэрыторыі краіны. У асобных раёнах магчымы моцныя ліўні і шквалістыя ўзмацненні ветру.

Заўважна пахаладае, верагодна, на пачатку наступнага тыдня.

Але бліжэй да канца месяца зноў стане на некалькі градусаў цяплей, кажуць сіноптыкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?