Чатыры раёны пацярпелі ад моцнага ветру, які прайшоў па тэрыторыі Гомельскай вобласці 20 ліпеня.

Як паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, пацярпелі шэсць населеных пунктаў у Брагінскім, Петрыкаўскім, Калінкавіцкім і Гомельскім раёнах. Вецер пашкодзіў дахі 13 прыватных дамоў і 28 сельскагаспадарчых будынкаў. Сёння тут вядуцца аднаўленчыя работы, дахі пакрываюць новым шыферам.

Ніхто з людзей не пацярпеў.

Паводле звестак Гомельскага абласнога гідраметэацэнтра, максімальнае значэнне ветру за мінулыя суткі ў Гомельскай вобласці складала 8—10 метраў у секунду, парывы дасягалі 14 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?