Шасцярым затрыманым прыпісалі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Іван Шыла паспеў намаляваць толькі кола.
За малюнкі на асфальце забралі ў міліцыю шэсць чалавек.
Ахоўніка парадку насцярожыла сонца.
Акцыю здымала БТ.
А раптам і гэты - апазіцыянер?
У горадзе ля крамы «Дзіцячы свет» мусіў адбыцца конкурс малюнкаў на тэму любові да Радзімы, які традыцыйна 27 ліпеня, у гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці, ладзіць салігорскі «Малады Фронт».
За паўгадзіны да мерапрыемства ў двух хлопцаў з Мінску, што прыехалі паглядзець імпрэзу, міліцыянты даглядзелі рэчы ў заплечніках і перапісалі пашпартныя дадзеныя.
А
Спецыяльна дзеля конкурсу прыехалі са сталіцы супрацоўнікі БТ.«Зараз уключым музыку, пачнём маляваць — шмат людзей далучыцца», — распавялі арганізатары, зыходзячы з мінулага досведу. Аднак, супраць малявання на асфальце выступілі міліцыянты, якіх сёлета налічвалася досыць шмат: чалавек пятнаццаць у форме і некалькі ў цывільным.
Іван Шыла, адзін з ініцыятараў штогадовага конкурсу, марна спрабаваў дамовіцца з праваахоўнымі органамі. Урэшце юнак заклікаў пачынаць маляваць і сам узяўся за крэйду.
Неўзабаве пяцёра юнакоў — Рыгор Астапеня, Іван Шыла, Андрусь Тычына, Ільля Нагорны, Сяргей Герановіч — апынуліся ў міліцэйскіх машынах, адна з каторых выглядала зусім па цывільнаму. Перад затрыманнямі хлопцы паспелі намаляваць толькі некалькі лініяў.
Маладафронтавец Аляксей Валабуеў абвясціў прысутным, што конкурс не адбудзецца і заклікаў падыйсці да пастарунку, каб маральна падтрымаць затрыманых. Праз хвіліну Аляксей ужо сядзеў каля Івана ў міліцэйскай машыне.
Паплечнікі затрыманых сабралі прыгатаваныя пераможцам конкурсу падарункі, крэйду ды рушылі ў бок парка. За дзеяннямі моладзі ў скверы цягам некалькі гадзін сачыла «ахова» з
У пастарунку на затрыманых склалі пратаколы па артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэксу, «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Праз тры гадзіны ўсіх шасцярых адпусцілі.