Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прапанаваў кіраўніку расійскага ўраду Ўладзіміру Пуціну дапамогу ў тушэнні лясных пажараў на тэрыторыі Расіі. Тэлефонная гутарка прэм'ераў адбыўся падчас паездкі Пуціна ў Варонежскую вобласць Расіі, інфармуе РІА "Новости".

Акрамя тушэння пажараў Сідорскі прапанаваў дапамогу ў аднаўленні згарэлага жытла. Пуцін падзякаваў за прапанову.

Гутарка адбылася з ініцыятывы беларускага боку. Ці абмяркоўвалі прэм'ер-міністры іншыя пытанні, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?