Прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч стаў вядучым падкасту, прысвечанага ўнутранай i знешняй палітыцы Кітайскай Народнай Рэспублікі, на інтэрнэт‑радыё «Радыё Рыба».

Першы выпуск праграмы «Пра Кітай з Алесем Міхалевічам» прысвечаны візіту ў Беларусь камандуючага стратэгічнымі ракетнымі войскамі арміі КНР Цзінь Джіюаня.

Кажучы пра прычыны стварэння радыёпраграмы, Міхалевіч адзначыў неабходнасць інфармавання грамадскасці аб наступствах, да якіх можа прывесці інтэнсіфікацыя кантактаў Беларусі з сучасным Кітаем. На думку палітыка, шчыльнае беларуска‑кітайскае супрацоўніцтва можа прывесці Беларусь да эканамічнай і палітычнай залежнасці ад дзяржавы з адным з самых жорсткіх палітычных рэжымаў у свеце. Стварэнне ж у Беларусі кітайскага Цэнтра інфармацыйнай бяспекі і Цэнтра кіравання палётамі, якія, на думку экспертаў, могуць быць выкарыстаны для сачэння за Расеяй і краінамі НАТА, нясе пагрозу яе бяспецы.

Мяркуецца, што праграма «Пра Кітай з Алесем Міхалевічам» будзе выходзіць адзін раз на тыдзень. Працягласць праграмы — ад трох да пяці хвілін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0