Сёння кіраўнічку івянецкага аддзела незалежнага Саюзу палякаў Беларусі Тарэсу Собаль не выпусцілі з Беларусі. Яе знялі з цягніка Мінск-Варшава а другой ночы.

 Тарэса Собаль. Фота Юліі Дарашкевіч.

Тарэса Собаль. Фота Юліі Дарашкевіч.

«Мы ўжо прайшлі пашпартны кантроль, колы ў вагонах памянялі, а тут раптам заходзіць памежнік у купэ і запрашае мяне выйсці. Я з сабой мела пастанаўленне аб закрыцці судовай справы супраць мяне ад 7-га ліпеня. Паказвала гэты дакумент памежнікам, але яны толькі тлумачылі, што я ўнесеная ў іх базу і не магу перасякаць дзяржаўную мяжу.

Пставілі мне ў пашпарт штамп „У выездзе адмоўлена“ і адпусцілі»,
 — распавяла ў размове з карэспандэнтам «НН» Тарэса Собаль.

Адвакат спадарыні Собаль, Аляксандр Галіеў, патлумачыў, што забарона на выезд звязаная з новай крымінальнай справай.

«Мне патлумачылі, што справа, якая закрывалася ўжо двойчы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства, узбуджаная ў трэці раз. Адпаведна, ізноў існуе забарона на выезд за межы краіны»,
 — распавёў адвакат.

Нагадаем, што ў канцы 2009 году супраць Тарэсы Собаль была ўзбуджаная крымінальная справа. Старшыню івянецкага аддзела СПБ абвінавачвалі ў незаконным прысваенні сродкаў арганізацыі ў 2004 г. Справа двойчы закрывалася праз адсутнасць складу злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?