270 чалавек былі эвакуіраваныя ў Рагачове з-за непраўдзівага паведамлення аб мініраванні магазіна.

11 жніўня невядомы пазваніў па тэлефоне 102 і паведаміў, што ў Рагачоўскім магазіне «Імідж» закладзеная бомба.

Падчас пошукаў выбуховай прылады былі эвакуіраваныя не толькі наведнікі і персанал магазіна, але і жыхары найбліжэйшых дамоў. Аднак інфармацыя не пацвердзілася — група размініравання в/ч 5525 выбуховую прыладу не знайшла.

Міліцыі ўдалося ўстанавіць, што тэлефанаваў 29-гадовы непрацуючы жыхар Рагачова. Ён затрыманы, распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?