10-11 жніўня ў Наваградcкім раёне прайшоў хросны ход, прысвечаны Дню Адраджэння манастыра. Паломнікі прайшлі ад гарадской царквы да Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, размешчанага на беразе Нёмана, каля вёскі Гнесічы.

Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр - адзін з самых старажытных манастыроў Беларусі, заснаваны каля 1225 года. Зараз тут створаная прыходская абшчына, вядзецца актыўнае аднаўленне і будаўніцтва.

Манастыр быў заснаваны самім князем-манахам Войшалкам, сынам Міндоўга. У 1258 годзе на Наваградскую зямлю напаў хан Бурундай і Войшалк (іншае імя Лаўрыш - адсюль і назва манастыра) узначаліў апалчэнне, каб адбіць ворага. У перыяд з 1264 па 1267 гады быў Вялікім князем літоўскім, аднак у 1267 канчаткова сышоў у манаства, абраўшы для гэтага адзін з манастыроў на Валыні. Там і быў забіты па невядомых прычынах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?