85-гадовага пенсіянера з Гомеля забілі, каб выкрасці тэлевізар.

Труп пенсіянера з пашкоджаннямі галавы і тулава быў знойдзены вечарам 10 жніўня ў доме, дзе ён жыў. Смерць наступіла ў выніку закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, шматлікіх пераломаў рэбраў і пералому пад’язычнай косці.

Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 25-гадовы раней судзімы гамяльчанін і 24-гадовая, таксама раней судзімая, жыхарка Маладзечна. Паводле інфармацыі следства, пасля забойства яны выкралі з дома сваёй ахвяры тэлевізар «Віцязь». У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа.

У той жа дзень у Жыткавічах 22-гадовы мясцовы жыхар збіў свайго 19-гадовага земляка, пасля чаго выкраў з яго дома тэлевізар. Па гэтым факце таксама распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?