Праз анамальную спёку ў Гомелі зменены рэжым гарэння Вечнага агню ў двух мемарыяльных комплексах — на плошчы Працы і на Кургане Славы па Рэчыцкім шасэ.

З просьбай змяніць рэжым гарэння агню з мэтай папярэджання магчымых няшчасных выпадкаў да прадпрыемства «Гомельміжрайгаз» звярнуўся гарвыканкам.

Да асаблівага распараджэння Вечны агонь у гэтых двух месцах будзе гарэць па вызначаным графіку: у пятніцу, суботу, нядзелю — з 11.00 да 16.00; у астатнія дні агонь будзе часова выключаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?