У выніку — літаральна за адну гадзіну зафіксавана 11 фактаў крадзяжу на агульную суму 2 мільёны 150 тысяч рублёў.
5 жанчын, усе прадстаўніцы цыганскай нацыянальнасці аб’ядналіся у адзін табар з мэтай пажывіцца на няўважлівасці пакупнікоў. Месцам дзейнасці выбіралі шматлюдныя кірмашы, выстаўкі. Майстэрскае валоданне лязом і невялікім ножыкам прынесла свой плён — у выніку 4 крадзяжы у Брэсце, 1 ў Мінску і 11 у Гродне. Дарэчы выстаўка «Тавары з Індыі» — не адзінае месца ў абласным цэнтры, куды наведаліся зламысніцы. З рынка «Карона» яны вынеслі першы куш. Скрадзеная банкаўская картка з падпісаным пін-кодам папоўніла іх бюджэт на 1 мільён 750 тысяч рублёў. Каб да гэтай сумы прыплюсаваць яшчэ 2 мільёны 150 тысяч рублёў спатрэбілася усяго адна гадзіна работы на адкрыцці выстаўкі «Тавары з Індыі». Адзінае, што заблытвала сляды зламысніц — іх зборная каманда. Цыганкі з розных гарадоў Беларусі, і адна ураджэнка з Расіі. Усе разам — сваячкі. Дарэчы на дадзены момант па факце пакрыцця стратаў усе адпушчаны на свабоду. Яны трапілі пад амністыю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?