Увечары 12 жніўня супрацоўнікі Брэсцкай пагранічнай групы за 350 метраў ад польскай мяжы затрымалі грамадзяніна Украіны. Мужчына рабіў падкоп, каб незаўважаным трапіць у Польшчу.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, дакументаў пры парушальніку не аказалася, але яго асобу ўстанавілі імгненна. Ужо на працягу чатырох гадоў кожныя паўгода 60-гадовы ўкраінец настойліва спрабуе парушаць мяжу, а медыцынская даведка аб адсутнасці свядомасці дапамагае яму пазбягаць пакарання і ўнясення ў спіс неўязных у Беларусь.

Затрыманы аформлены парушальнікам мяжы. Аднак, прымаючы да ўвагі неардынарнасць выпадку, замест ізалятара часовага ўтрымання яго адправілі ў медустанову. Пад доглядам урачоў ён будзе да тых пор, пакуль памежнікі не забяруць яго для перадачы ўкраінскім калегам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?