Некаторыя катэгорыі жыхароў сталіцы атрымаюць аднаразовую дапамогу на нарыхтоўку сельгаспрадукцыі ў памеры трох базавых велічыняў, ці 105 тысяч рублёў
— пра гэта паведаміла намеснік начальніка
арганізацыйна-кадравай работы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Іна Сямёнава.
У прыватнасці, аднаразовая дапамога «на бульбу» будзе выдзелена мінскім ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобам, якія атрымліваюць «грамадзянскія» пенсіі з ліку дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў І-ІІ груп і пенсіянераў па ўзросце — пры ўмове, што гэтыя інваліды і пенсіянеры не працуюць, не зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і да таго ж маюць даход менш за бюджэт пражытковага мінімуму, ці на сёння менш за 274 510 рублёў.
Звязда
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ