Пра гэта «Нашай Ніве» афіцыйна паведаміў першы намеснік гендырэктара РУП «Мінск Крышталь» Сяргей Машкоў.

 Фота dranik80.livejournal.com

Фота dranik80.livejournal.com

 На этыкетцы гарэлкі «Гайдукевіч» у назве заводу не хапае адной літары.

На этыкетцы гарэлкі «Гайдукевіч» у назве заводу не хапае адной літары.

21 жніўня ў Мінску адбыўся з’езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Удзельнікі кангрэсу і яго госці атрымалі ў падарунак партрэт лідэра партыі Сяргея Гайдукевіча, а таксама пляшку гарэлкі «Гайдукевіч». На этыкетцы змешчаная выява палітыка на стылізаваным гербе продкаў Гайдукевіча. Над гербам месціцца надпіс «Беларуская шляхта», пад гербам — «Гонар і годнасць». «Парадак у краіне. Дабрабыт у доме». Накрыўка пляшкі мае фірмовы лагатып мінскага гарэлачнага заводу «Крышталь» (адзіны надпіс па-беларуску). На этыкетцы ў самым нізе пазначана: РУП «Минск Кристал» (з адным «л»). Гэтая акалічнасць прыцягвае ўвагу тым, што афіцыйная назва мінскага завода па-расійску пішацца праз два «л». На з'ездзе Гайдукевіч казаў, што гарэлка сапраўдная, вырабленая на «Крышталі» і «нават з акцызнай маркай».

Па тлумачэнні мы звярнуліся да намесніка першага намесніка гендырэктара РУП «Мінск Крышталь» Сяргея Машкова.

«Магу адразу афіцыйна заявіць, што да гэтай гарэлкі наш завод не мае ніякага дачынення. Мы не атрымлівалі ад ЛДП ніякіх заявак і нічога не выраблялі».
Сяргей Анатолевіч дадаў, што не выключае выкарыстання фірмовай пляшкі прадпрыемства. «Гэта ж проста — набыў у краме нашу прадукцыю, зняў нашу этыкетку, наклеіў сваю. Акцыз і фірмовая накрыўка застаюцца на месцы».

Спадар Машкоў патлумачыў, што адбываецца ў выпадках, калі хтосьці падрабляе іх прадукцыю. «Мы пішам гэтай арганізацыі папярэджанне з патрабаваннем спыніць незаконныя дзеянні і, у выпадку чаго, выклікаем у суд».

Пра гэты канкрэтны выпадак ён зазначыў: калі факт выкарыстання нашага лагатыпа пацвердзіцца, будзем разбірацца з парушальнікамі.

Лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч ад каментароў адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?