Прэм’ер-міністр Беларусі зрабіў 25 жніўня шэраг перадвыбарчых заяваў.

Заробак не ўпадзе з дасягнутых 500 даляраў пасля выбараў. Жытла ў Беларусі ў наступнай пяцігодцы будуць будаваць рэкордна шмат. Фінансаванне дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця ўзрасце ў 4,5 разу.

Звычайныя перадвыбарчыя планы: часткова яны, напэўна, зрэалізуюцца.

Але Сідорскі выступаў з імі не як кандыдат. Ён абслугоўваў піяр-схему Аляксандра Лукашэнкі. Таму час у Сідорскага таксама дзеліцца на пяцігодкі. І рост ВУП супадае з задачамі, пастаўленымі прэзідэнтам.

Між тым многія ў апазіцыі спадзяваліся, што Сідорскі можа пайсці ў апазіцыю Лукашэнку. «Пара вызначацца!» — звярталася да яго «Народная воля».

«Размова, быццам стужка Мёбіюса, перацякае па трох прозвішчах: Саннікаў-Сідорскі-Някляеў, сканчаючыся ціхім «уж лучше кто-то из них», пісаў на «Хартыі-97» Мікалай Халезін.

«Калі Сідорскі [вылучыцца], мы яму дапаможам», казаў Някляеў.

А ўсё чаму? А таму што (чарговы «генерал» пераходзіць на шэпт) «у Маскве» ўсе гавораць пра Сідорскага.

Не вылучыцца.

Гэтае рашэнне Сідорскага прадыктаванае настроямі дырэктарату, які за ім стаіць.

Варта ўважліва ўгледзецца ў іншыя паветраныя замкі, якія выбудавалі сабе і нам палітыкі, якія спадзяюцца змяняць палітычную сітуацыю ў Беларусі з дапамогай Масквы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?