Выяўленая залежнасць паміж колькасцю адрасоў электроннай пошты і дабрабытам. Аказалася, што чым вышэй узровень прыбытку рэспандэнтаў, тым, як правіла, больш у іх паштовых скрынь і тым часцей яны карыстаюцца электроннай поштай, паведамляе Mail.ru, паводле сумесных даследванняў з МАСМІ.

Таксама высветлілася, што ў сярэднім карыстальнікі адпраўляюць ад аднаго да трох лістоў па электроннай пошце ў дзень. Пры гэтым жанчыны перапісваюцца часцей мужчын. Найбольш актыўнымі карыстальнікамі электроннай пошты з’яўляюцца асобы ва ўзросце 40 гадоў. Менавіта ў гэтай узроставай групе аказалася найбольшай доля карыстальнікаў, якія адпраўляюць больш за 10 лістоў у дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?