З-за сезону дажджоў у Нігерыі распачаўся новы пад’ём эпідэміі халеры – на сённяшні дзень зафіксавана 352 смяртэльныя выпадкі. Эпідэмія ахапіла ўжо 12 з 36 штатаў Нігерыі, і небяспека яе далейшага распаўсюду павялічваецца праз дрэннае надвор’е і антысанітарыю калодзежаў і вадаёмаў, з якіх мясцовыя жыхары бяруць ваду. Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 6400 выпадкаў захворвання з чэрвеня гэтага года. У суседнім Камеруне таксама зафіксавана 155 смяртэльных выпадкаў захворвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?