«Мяне ўсё больш падштурхоўваюць, каб я неяк рэагаваў на тое, што адбываецца ў дачыненьні да мяне і да Беларусі. Я на гэты бруд адказваць не зьбіраюся», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Гаворачы пра паказаныя па расейскіх тэлеканалах фільмы, ён заявіў: «Усё, што вы бачылі — гэта тычыцца не Беларусі і не беларускага прэзыдэнта. Гэта фільм пра іх, яны хочуць, каб і ўсе такія былі (…) Таму ніякай рэакцыі ў Беларусі на гэты бруд мы не дапусьцім, колькі б яны ні стваралі гэтых фільмаў».

«Абсалютна ніякага канфлікту паміж Расеяй і Беларусьсю няма, абсалютна ніякага канфлікту паміж расейцамі і беларусамі няма і быць ня можа. Усё, што адбываецца — абсалютна суб’ектыўна. Гэта канфлікт асобаў, і таму вы яго так і ўспрымайце», — заявіў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з губэрнатарам Курскай вобласьці Расеі Аляксандрам Міхайлавым.

«Слухайце, сьвет вялізны. І варта толькі пачаць рухацца ў патрэбным кірунку, і Беларусь у адзіночку не застанецца. Толькі ня ведаю, ці будзе гэта выгадна кіраўніцтву Расейскай Фэдэрацыі», — цытуе Інтэрфакс словы Лукашэнкі.

Раней расейская тэлекампанія «НТВ» паказала дакумэнтальныя фільмы «Хросны бацька» 1, 2, 3 пра жыцьцё Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня.

22 жніўня кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году, былы палітвязень Аляксандар Казулін даў інтэрвію праграме «Без купюр» на канале НТВ.

Беларуская тэлебачаньне ў сваю чаргу паказала інтэрвію з прэзыдэнтамі Грузіі Міхаілам Саакашвілі і Латвіі — Валдзісам Затлерсам. Дзяржаўныя газэты «Рэспубліка» і «Зьвязда» надрукавалі крытычныя артыкулы пра цяперашняе кіраўніцтва Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?