Невядомыя пашкодзілі прыдарожны шчыт з палітычнай рэкламай Руху «За Свабоду», усталяваны на беларуска-украінскай мяжы.

 Білборд з Мілінкевічам з'явіўся на памежным пераходзе «Даманава−Макраны» з боку Украіны ў канцы ліпеня.

Білборд з Мілінкевічам з'явіўся на памежным пераходзе «Даманава−Макраны» з боку Украіны ў канцы ліпеня.

Білборд з'явіўся на памежным пераходзе «Даманава−Макраны» з боку Украіны ў канцы ліпеня.

У кіраўніцтве Руху «За Свабоду» мяркуюць, што яго размяшчэнне замовілі прыхільнікі Аляксандра Мілінкевіча, якія жывуць ва Украіне.

Максім Сідорчанка, прадстаўнік фірмы, якая ўсталёўвае прыдарожную рэкламу, запэўніў, што ў бліжэйшы час сітуацыя будзе выпраўлена і пашкоджаны шчыт адновяць.

Паводле ўкраінскіх адмыслоўцаў, месца для усталявання білборда выбрана вельмі ўдала. У летні перыяд вялікая колькасць беларусаў кіруецца ва Украіну па справах бізнесу, на адпачынак, альбо транзітам. У выходныя дні на памежным пераходзе «Даманава−Макраны» выстройваецца кіламетровая чарга машынаў, што вяртаюцца ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?