У паўднёвым Уэльсе над адной з аўтамагістраляў пабудаваны тры масты, прызначаныя для мышэй. Кошт кожнага — 300 000 даляраў. Рэч у тым, што мышы-соні, што жывуць па абодва бакі дарогі не могуць перасякаць яе па зямлі — яны жывуць у кронах дрэў і хмызнякоў, і ўвогуле рэдка спускаюцца на зямлю. Без такіх мастоў яны не змогуць сустракацца з папуляцыямі, што жывуць па іншы бок дарогі, а значыць, не змогуць размнажацца.

Мясцовыя жыхары у шоку ад сумы, што была выдаткаваная на нейкіх грызуноў.

Аднак мышы-соні знаходзяцца пад пагрозай знікнення і занесены ў еўрапейскую Чырвоную кнігу, а значыць, ахоўваюцца законам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?