Часнык, акрамя сваіх карысных якасцяў, мае і заўважны мінус — ягоны пах настолькі моцны, рэзкі і непрыемны, што ад яго пакутуюць усе, хто знаходзіцца побач. Яшчэ адна непрыемная ўласцівасць гэтага паху — «перабіць» яго складана, тым больш, што ён мае ўласцівасць змешвацца з іншымі пахамі і ўтвараць шалёны букет. Але навукоўцы ў рэшце рэшт знайшлі аптымальны варыянт: малако. Пры чым малаком трэба не запіваць часнык, а піць яго ў час жавання — тады эфект мацнейшы. А лепш за ўсё змяшаць часнык з малаком. Навукоўцы Універсітэта Агайо даказалі, што менавіта ў малацэ ёсць элементы, якія амаль адразу знішчаюць смурод часныка. Чым тлусцее малако, «тым лепш яно працуе». Пры чым навукоўцы раяць ні ў якім разе не адмаўляцца ад часныка: пералік хвароб, ад якіх ён перасцярагае, ўключае ў сябе нават рак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?