У сувязі з рамонтам цеплатрасы з 22.00 3 верасня па 5.00 6 верасня будзе абмежаваны рух транспарту па сталічнай вуліцы Леніна на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай. Пра гэта паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінска.

У начны час рух на гэтым участку будзе закрыты поўнасцю.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў руху быць вельмі ўважлівымі на названым участку дарогі і выконваць правілы дарожнага руху з улікам увядзення часовых абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?