Аляксандр Лукашэнка 3 верасня разгледзеў кадравыя пытанні і зрабіў шэраг прызначэнняў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Богуша Вадзіма Анатольевіча — намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта;

Сліжэўскага Алега Леанідавіча — старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу;

Дубкова Сяргея Вітальевіча і Палонскага Васіля Уладзіміравіча — членамі праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

Марковіч Васіль Міхайлавіч прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, Серпікаў Уладзімір Міхайлавіч — надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы.

Прэзідэнт таксама даў згоду на шэраг прызначэнняў:

Лісіцы Фёдара Дзянісавіча — першым намеснікам міністра лясной гаспадаркі;

Кажушкі Казіміра Вікенцьевіча — намеснікам міністра лясной гаспадаркі;

Корбута Аляксандра Мікалаевіча — намеснікам міністра лясной гаспадаркі;

Мартынава Сяргея Вітальевіча — намеснікам міністра аховы здароўя;

Арнаутава Алега Вячаслававіча — намеснікам міністра аховы здароўя — галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь;

Якжыка Віктара Віктаравіча — намеснікам міністра адукацыі;

Несцяровіча Сяргея Анатольевіча — намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі;

Сільчанкі Анатоля Анатольевіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;

Калтовіча Уладзіміра Васільевіча — намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;

Радамана Сяргея Мікалаевіча — намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;

Чорнага Анатоля Барысавіча — намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;

Захаранкі Васіля Аляксеевіча — старшынёй Клімавіцкага райвыканкама;

Жданені Анатоля Іосіфавіча — старшынёй Капыльскага райвыканкама;

Дамаценкі Фёдара Аляксандравіча — старшынёй Маладзечанскага райвыканкама;

Амельянчука Міхаіла Міхайлавіча — старшынёй Жодзінскага гарвыканкама;

Часнака Ігара Мікалаевіча — старшынёй Крупскага райвыканкама;

Берабені Аляксандра Фёдаравіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку (Рэспубліка Польшча);

Аношкі Аляксея Дзмітрыевіча — генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб’яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў — дырэктарам РУВП «Мінскдругмет»;

Кавалёва Сяргея Мікалаевіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельшкло»;

Турчака Івана Рыгоравіча — генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне»;

Каржа Івана Аляксеевіча — членам Гродзенскага аблвыканкама;

Котава Мікалая Аляксандравіча — кіраўніком справамі, членам Мінскага гарвыканкама;

Каласоўскага Алега Валер’евіча — намеснікам начальніка арганізацыйна-аналітычнага дэпартамента пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?