Пераможны гол на 86-й хвіліне забіў Сяргей Кісляк.
Гол!!!
Сяргей Кісляк.
Радасць перамогі.
І горыч паразы.
Фота uefa.com
Зборная Беларусі па футболе атрымала першую перамогу на старце адборачнага турніру Чэмпіянату Еўропы-2012. У матчы на выездзе беларусы перамаглі французскую дружыну з лікам 1:0. На 86-й хвіліне пасля перадачы Вячаслава Глеба пераможны гол забіў Сяргей Кісляк.
Лік мог быць іншым: на 62-й хвіліне Малуда прабіў у невялікую шчыліну паміж штангай і брамнікам беларусаў Жаўновым, але бакавы арбітр зафіксаваў па-за гульнёй.
Як паведамлялася раней, на гульню ў Парыж беларускія заўзятары выкупілі каля 300 квіткоў. У часе гульні на «беларускіх» трыбунах Стад дэ Франс лунала некалькі бел-чырвона-белых сцягоў.
* * *
Вынікі іншых матчаў у групе «D»: Люксембург — Босія і Герцагавіна — 0:3, Румынія — Албанія — 1:1. Беларусь у выніку займае 2-е месца.





