Пра Алега Бябеніна ўзгадвае лідэр кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Алег быў выдатным чалавекам. Сапраўдным журналістам, моцным. Выдатным арганізатарам. Працаваў у газеце «Імя». Алег заўсёды цікавіўся інтэрнэтам. Ён стварыў сайт Charter97.org. Тады, на самым пачатку, сайты былі статычныя, нерэгулярна абнаўляліся. Алег хутка зразумеў, што гэта бесперспектыўна і пачаў развіваць сайт Хартыі. Працаваў над дызайнам, шукаў навіны, рабіў свае. Сайт выйшаў на штодзённую працу.

Я разумею, што ў жыцці бывае рознае. Але я ведаю стаўленне Алега да дзяцей, асабліва да малодшага. Гэта быў ягоны Бог. У мяне таксама сын, яшчэ меншы. Алег мне ўвесь час расказваў, што яны з сынам на гэты момант чытаюць, у якія гульні гуляюць.

Калі ў чалавека ёсць такая любоў, прага, сэнс жыцця, і каб гэта ўсё адным крокам разбурыць? Мне падаецца гэта абсалютна неверагодным.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?