playcast.ru

playcast.ru

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 10 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад плюс 3°С па паўночным усходзе да плюс 11°С па паўднёвым захадзе, па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі на глебе слабыя замаразкі да 0 мінус 2°С,

днём плюс 14—20°С.

У Мінску 10 верасня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С, днём плюс 16—18°С.

У наступныя двое сутак, 11 і 12 верасня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць.

11 верасня па Беларусі, пераважна па заходняй палове, кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С, днём плюс 14—20°С,

у паўднёвых раёнах да плюс 22°С.

У Мінску 11 верасня пераменная воблачнасць. Магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём плюс 17—19°С.

12 верасня ноччу ў Беларусі месцамі, а днём па ўсходзе кароткачасовыя дажджы. У ранішнія часы ў асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С,

днём плюс 16—23°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?