Кіраўнік дзяржавы не бачыць ніякага прарыву ў айчынным кіно, нягледзячы на 5-разовы рост яго фінансаваньня за апошнія 5 гадоў [Кінастудыяй «Беларусьфільм» ад 2006 года кіруе Уладзімір Замяталін -- НН].

За апошнія тры гады дзяржава выдаткавала на кіно 60 мільярдаў рублёў, але якаснага кіно не стварылі, беларускія фільмы застаюцца на пэрыфэрыі інтарэсу гледачоў, для іх прагляду людзей «арганізоўваюць», зборы ад продажу квіткоў не пакрываюць нават кошту саміх квіткоў і рэклямы,- канстатаваў Лукашэнка.

Даходы ад продажу фільмаў складаюць 8 працэнтаў ад затрат на іх вытворчасьць.

Апрача таго ён заявіў, што кінастудыя «Беларусьфільм» разбураецца, яе рэканструкцыя спынілася з-за адсутнасьці інвэстара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?