Паводле габрэйскага календара сёння настаў 5771 год (ад стварэння свету).

У гэтыя дні, вучыць юдэйская традыцыя, Усявышні пастанаўляе, каму перажыць наступны год, а каму — не. З Рош Ашонэ (даслоўна «Галава году») пачынаюцца дзесяць дзён малітваў і раскаянняў, што носяць назву «Дні трымцення», ды якія працягнуцца да іншага вялікага свята — Суднага дня.

Найпершы сімвал Рош Ашонэ — шафар, барані рог ператвораны ў музычны інструмент. На стале ў габрэяў — разнастайныя стравы традыцыйнай кухні, але абавязкова — яблыкі і мёд, своеасаблівае пажаданне сабе і людзям прыемнага, салодкага году. Памачыўшы белы хлеб у мёд, за чаркай віна габрэі зычаць адзін аднаму «Добрага і ўрадлівага года!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?