Паўабаронца беларускай футбольнай зборнай Антон Пуціла, які нядаўна перайшоў з мінскага «Дынама» ў нямецкі «Фрайбург», папрасіў сваіх новых працадаўцаў пісаць яго прозвішчапа-беларуску .
Як паведамляе газета Suddeutsche Zeitung са спасылкай на агенцтва DPA, гулец паведаміў, што ён не Putsilo, а Putsila. Ранейшы варыянт (фактычна сумесь рускай з беларускай) выкарыстоўваўся, калі футбаліст гуляў за «Гамбург» у сезоне 2007–2008 гадоў.
Кіраўніцтва «Фрайбурга» адрэагавала неадкладна і пашыла Пуцілу новую футболку. «Над нумарам 21 цяпер напісана Putsila замест Putsilo», — адзначаецца ў паведамленні.
Варта адзначыць, што ў лацінскай транскрыпцыі





