Галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС распачата каля дзясятка крымінальных справаў, у матэрыялах якіх фігуруе дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут прыкладных праграмных сістэм». Па дадзеных праваахоўнікаў,
пад дахам гэтай інтэлектуальнай установы, якая ўваходзіць у структуру Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, доўгі час дзейнічала злачынная група.
Як стала вядома, некалькі дзён таму чарговым фігурантам гэтай крымінальнай гісторыі стаў былы дырэктар інстытута. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па частцы 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры»).
над ім працавалі штатныя супрацоўнікі інстытута, якія нават не падазравалі, што выконваюць чужую працу.
Аператыўнікі падазраюць, што аналагічную ашуканскую схему крадзяжу грошай кіраўнікі інстытута ўжывалі не раз. Ва ўсіх выпадках замова выконвалася для Фонду сацыяльнай абароны, толькі сумы былі розныя і грошы сыходзілі на рахункі розных падстаўных фірмаў, чатыры дырэктары якіх сёння знаходзяцца пад следствам. Само ж следства пачалося ў кастрычніку 2009; на пачатак верасня 2010 у матэрыялах справы зафіксавана пяць эпізодаў крадзяжоў, якія адносяцца да перыяду 2002–2009, на агульную суму амаль паўмільярда рублёў. Двое з шасці фігурантаў знаходзяцца пад вартай.
У канцы 2006 Камітэт дзяржкантролю праверыў ход выканання Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003–2005 і на перспектыву да 2010 «Электронная Беларусь». Праверка выявіла факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў у суме 640 мільёнаў рублёў, нанесеную шкоду дзяржмаёмасці ў памеры 51 мільёна рублёў і адсутнасць эканамічных абгрунтаванняў коштаў на
У высновах КДК асабліва падкрэслівалася, што «найбольш значнай шчылінай для незаконных выплатаў і марнатраўства сродкаў з’яўляецца выкананне НДДКП па дамовах падраду з часовымі навуковымі калектывамі і фізічнымі асобамі. Адсутнасць заканадаўчага рэгулявання аплаты працы па дамовах падраду на выкананне НДДКП дазваляе
Кіраўнікі фактычна прымалі працы, выкананыя імі самімі, а таксама іх сваякамі і работнікамі арганізацыяў, для якіх распрацоўваліся праекты,і тым самым не былі зацікаўленыя ў належнай ацэнцы якасці гэтых працаў і ў аб’ектыўнай ацэнцы іх кошту».
Што датычыць кошту, то, мяркуючы па прамежкавых высновах следства, падазраваныя тут не прагадалі. А вось наконт сваякоў КДК як у ваду глядзеў: двое з найбольш актыўных фігурантаў гэтай справы — бацька і сын.
***
Інстытут прыкладных праграмных сістэм заснаваны ў 1992 годзе з мэтай распрацоўкі праграмнага забяспечання і інфармацыйных тэхналогій для арганізацый, установаў і прадпрыемстваў адукацыі, аховы здароўя, культуры, органаў дзяржаўнага кіравання, сілавых структур, фондаў і асобных прадпрыемстваў. Інстытут складаецца з пяці функцыянальных аддзелаў. Колькасць працаўнікоў — 110 чалавек.





