Прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Сяргей Гайдукевіч возьме ўдзел у святкаванні 20-й гадавіны з дня стварэння Рэспублікі Паўднёвая Асеція. Пра гэта аведамілі ў прэс-службе партыі.

Гайдукевіч атрымаў асабістае запрашэнне ад прэзідэнта Паўднёвай Асеціі Эдуарда Какойты наведаць рэспубліку з нагоды святкавання 20-й гадавіны з дня яе стварэння, якое адбудзецца 20 верасня ў Цхінвале.

Падчас паездкі запланавана правядзенне шэрагу сустрэч і перамоў у Маскве і ва Уладзікаўказе, адзначае прэс-служба ЛДП.

Нагадаем, Абхазія і Паўднёвая Асеція яшчэ ў канцы 2008 года накіравалі ў беларускі парламент просьбу аб прызнанні іх незалежнасці. У лістападзе 2009 года група беларускіх парламентарыяў наведала Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію, каб азнаёміцца з сітуацыяй на месцы. Па выніках паездкі дэпутаты падрыхтавалі даклад для кіраўніцтва краіны, які так і не быў абнародаваны.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней неаднаразова заяўляў, што рашэнне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі павінен прыняць беларускі парламент.

Тым не менш пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі так і не было ўнесена ў парадак дня сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?