gazeta.pl

gazeta.pl

 gazeta.pl

gazeta.pl

 gazeta.pl

gazeta.pl

 PAP/Artur Reszko.

PAP/Artur Reszko.

Пяць чалавек, якія ехалі на двух мікрааўтобусах Mercedes-Benz Sprinter з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, загінулі сёння ўначы (01:40) у Польшчы ў выніку сутыкнення з фурай на нацыянальнай дарозе № 8 у раёне вёскі Радулі за 30 км ад Беластока, на дарозе Беласток - Варшава.

Як паведаміў прэс-аташэ Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку Аляксей Зелянко, усе загінулыя і параненыя ў аварыі з’яўляюцца грамадзянамі нашай краіны. На дадзены момант паводле звестак польскай паліцыі ў шпіталі Беластоку знаходзяцца чацвёра пацярпелых адзін у цяжкім стане. Аднаго чалавека ў хуткім часе маюць выпісаць. Па інфармацыі генконсульства, адзін з мікрааўтобусаў быў зарэгістраваны ў Гродзенскай вобласці, другі — у Мінскай. Польскія СМІ паведамляюць, што раненні ў аварыі атрымалі пяць чалавек, двое з якіх ад шпіталізацыі адмовіліся.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобусы адзін за адным ехалі з Беластока ў напрамку Варшавы. Адзін з аўтобусаў абганяў другога. У гэты момант па сустрэчнай паласе рухаўся грузавік Volvo. Кіроўца фуры паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але ўсё ж зачапіў мікрааўтобус і той зляцеў на левую ўзбочыну. У ім загінула 46-гадовая беларуска. Пасля першага сутыкнення фура выехала на сустрэчную паласу, дзе пратараніла другі беларускі бус. У ім ад сутыкнення загінулі чатыры чалавекі.

Паводле польскіх СМІ, участак дарогі, дзе адбылася трагедыя, мае дурную славу і нават пазначаны ў гэтым месцы спецыяльнымі знакамі. Абгон на тым участку забаронены.

Паводле www.tvp.info, паліцыя ўстанавіла пакуль толькі адну асобу з пяці загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?