У студзені—ліпені 2010 года Беларусь скараціла імпарт расійскай нафты на 38,8% у параўнанні з аналагічным перыядам, паведамляе Белстат.

За сем месяцаў у краіну ўвезена 7 млн. 726,2 тысячы тон. Сярэдняя цана адной тоны імпартаванай нафты ў параўнанні з цаной у аналагічным перыядзе 2009 года вырасла на 38% і склала 409 долараў.

У студзені—ліпені таксама скараціўся імпарт і экспарт нафтапрадуктаў. Імпартавана 753,8 тысячы тон нафтапрадуктаў (падзенне на 64,6%), экспартавана — 5 млн. 384,9 тысячы тон (падзенне на 41%).

Сярэдняя цана экспарту тоны нафтапрадуктаў павялічылася на 45,5% (да 586 долараў за тону), сярэдняя цана імпарту — на 89,6% (569 долараў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?