Акцыя салідарнасці, якая 16-га дня кожнага месяца праводзілася на Кастрычніцкай плошчы, у чацвер пройдзе каля касцёла Святога Язэпа, пачатак а 19-й гадзіне, плошча Волі.

Пачынаючы з 16 верасня, акцыі за вяртанне касцёла святога Язэпа будуць адбывацца штодзённа. І кожны дзень пасля тых, хто а 18-й гадзіне моліцца за касцёл, а 19-й тут будуць збірацца неабыякавыя беларусы, у тым ліку з партрэтамі зніклых, з партрэтамі Алега Бябеніна.

На думку ініцыятараў руху ў абарону Святога Язэпа — Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, дамагацца вяртання святыні патрэбна менавіта зараз, бо ў перадвыбарчы перыяд ёсць магчымасць паўплываць на дзеянні ўладаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?