Перспектывы супрацоўніцтва Сусветнага банка з Беларуссю абмеркаваў 15 верасня на сустрэчы ў Мінску намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і Леанід Анфімаў з дырэктарам аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка Марцінам Райзерам, пастаянным прадстаўніком Сусветнага банка ў Беларусі Іванам Велевым і экспертамі Сусветнага банка.

На сустрэчы абмяркоўваліся вынікі развіцця эканомікі Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года, перспектывы супрацоўніцтва Сусветнага банка з Беларуссю на 2008–2011 гады і распрацоўка новай стратэгіі, напрамкі выкарыстання сродкаў другой пазыкі на мэты развіцця, аказанне кансультацыйнай дапамогі і правядзенне аналітычнай работы Сусветнага банка ў нашай краіне.

Як паведамілі ў Адміністрацыі, «бакі прыйшлі да разумення па ўзнятых пытаннях і дамовіліся аб садзейнічанні на карысць развіцця эканомікі Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?