Цэнтравыбаркам прыняў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для вылучэньня Віктара Цярэшчанкі кандыдатам у прэзыдэнты.
Віктар Цярэшчанка — былы дэпутат, старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга бізнэсу

Гэта ўжо трэцяя спроба Віктара Цярэшчанкі ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Першы раз В.Цярэшчанка вылучаўся кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 1994 годзе. Аднак, па яго словах, калі ініцыятыўная група сабрала толькі 85 тысяч подпісаў, вырашыў падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, стаўшы яго даверанай асобай.

У другі раз Цярэшчанка вылучаўся ў 2001 годзе, таксама безвынікова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?