Месца выбуху.

Месца выбуху.

 Месца выбуху.

Месца выбуху.

 Варонка ад выбуху.

Варонка ад выбуху.

 Яшчэ адзін снарад

Яшчэ адзін снарад

У Слуцкім раёне Мінскай вобласці ў выніку выбуху неўстаноўленага снарада загінулі чатыры чалавекі.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна, 16 верасня ў 23.57 у Слуцкі РАУС паступіла паведамленне з аднаго лесанарыхтоўчага прадпрыемства аб тым, што прыкладна ў 22.30 на прасёлачнай дарозе за 100 м ад вёскі Адамава адбыўся выбух.

У выніку чаго загінулі чатыры рабочыя гэтага прадпрыемства.

На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група, у тым ліку пракурор Слуцкага раёна. Апытанне работнікаў прадпрыемства паказала, што раней адзін з загінулых знайшоў у лесе неўстаноўлены снарад, прынёс яго ў брыгаду. Боепрыпас збіраліся разабраць у ноч на 17 верасня. З якой мэтай — невядома. Мінулай ноччу на месцы здарэння былі знойдзеныя астанкі толькі трох загінулых. Вышукі чацвёртага працягваюцца і сёння.

Паблізу ад месца здарэння былі знойдзеныя яшчэ два снарады,
якія абясшкодзіла група размініравання спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаз».

Праверку па факце гібелі рабочых праводзіць пракуратура Слуцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?