Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі не прагназуе, што мыта на легкавыя аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь грамадзянамі для асабістага карыстаньня зменіцца да 1 ліпеня 2011 года.

«У ДМК адсутнічаюць дадзеныя пра магчымую змену гэтай даты», — заявіў намеснік старшыні ДМК Беларусі Сяргей Барысюк.

Начальнік прававога ўпраўленьня ДМК Беларусі Аляксандар Адзярэйка нагадаў, што памер мыта на ўвоз фізічнымі асобамі ў Беларусь легкавых аўтамабіляў для асабістага карыстання ўключаны ў пералік выняткаў Мытнага кодэксу Мытнага саюзу. У той жа час пытанне змены мытных ставак вырашаецца толькі пры ўзгадненні яго ўсімі краінамі Мытнага саюзу.

«Беларусь у аднабаковым парадку змяніць дату не мае магчымасці», — адзначыў Адзярэйка.

У студзені-жніўні юрыдычныя і фізічныя асобы завезьлі на тэрыторыю Беларусі 133 тыс. легкавых аўтамабіляў, пры гэтым 128 тыс. аўтамабіляў было ўвезена фізасобамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?