Міністэрства аграрнай палітыкі Украіны знізіла прагноз экспарту збожжа з Украіны на 8% — да 12,7 млн тон у 2010–2011 маркетынгавым годзе (ліпень 2010 — ліпень 2011), перадае прадстаўнік міністэрства Анатоль Разгон.

Паводле яго словаў, прагноз экспарту збожжа зніжаны за кошт зніжэння прагнозу экспарту кукурузы на 900 тыс. тон.

Ён таксама паведаміў, што Міністэрства аграпалітыкі знізіла прагноз валавога збору збожжавых у гэтым годзе да 38,6 млн. тон, таксама за кошт зніжэння чаканага ўраджаю кукурузы.

У гэтым маркетынгавым годзе, паводле ўдакладненых ацэнак Міністэрства аграпалітыкі, агульная прапанова збожжа (уключаючы пераходзячыя запасы) складзе 44,7 млн. тон супраць раней прагназаваных 50 млн тон.

Раней урад Украіны прагназаваў ураджай збожжа ў 2010 на ўзроўні 40–42 млн тон супраць 46 млн тон у 2009. Экспарт збожжа з Украіны ў гэтым маркетынгавым годзе раней ацэньваўся ў 15–17 млн тон.

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША (USDA) нядаўна знізіла прагноз ураджаю збожжа ва Украіне ў 2010 на 6,2 млн тон — да 38,75 млн тон, а прагноз экспарту — на 4,2 млн тон, да 15 млн тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?