Цэны на нафту мусяць вырасці да $100 за барэль для падтрымання аб’ёмаў здабычы, лічыць міністр нафтавай прамысловасці Венесуэлы Рафаэль Рамірэс.

«$100 за барэль — гэта справядлівая цана, таму што яна адлюстроўвае каштоўнасць прыродных рэсурсаў і дазваляе падтрымліваць важныя інвестыцыі, якія праводзяцца ўсімі нафтаздабыўнымі краінамі для падтрымання аб’ёмаў здабычы», — сказаў міністр.

Нафта застаецца асноўнай крыніцай даходаў для Венесуэлы і рухавіком «сацыялістычнай рэвалюцыі» прэзідэнта Уга Чавеса.

На мінулым тыдні кіраўнік дзяржаўнай нафтавай кампаніі Лівіі Шокры Ганем таксама выказаў жаданне, каб цэны на нафту падвысіліся да $100, бо, па яго словах даходы нафтаздабыўных краін зніжаюцца праз высокі кошт імпарту.

Аналітыкі лічаць малаверагодным перагляд квотаў у кастрычніку. АПЕК не мяняла квоты са снежня 2008, калі арганізацыя пастанавіла скараціць здабычу на рэкордныя 4,2 мільёна барэляў у суткі. Рамірэс лічыць неабходным захаванне абмежаванняў, бо яно было «вельмі важным рашэннем… якое запусціла тэндэнцыю да росту цэнаў на нафту».

Кошты выраслі да больш чым $70 за барэль з $ 30 у канцы 2008. Пры гэтым захаванне абмежаванняў на здабычу знізілася да 50 працэнтаў з 80 у красавіку-траўні 2009.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?