Два гады пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму атрымаў былы ляснік Ашмянскага лясніцтва 45-гадовы Віктар Кандратовіч, які ў красавіку 2008 года за хабар дазволіў высечы каля 10 кубаметраў дзелавой драўніны — прыкладна 30 хвойных дрэў.

Абвінавачаны не стаў абскарджваць прыгавор, і 13 верасня ён уступіў у законную сілу.

Сосны высек кліент лесніка Алег Віткоўскі у лесе каля чыгункі недалёка ад вёскі Талоцішкі. За гэта Віктар Кандратовіч атрымаў ад яго 300 тысяч рублёў хабару.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?