Сёння ў Кантынентальнай хакейнай лізе былі вызначаны лаўрэаты другога гульнявога тыдня ў намінацыях «найлепшы брамнік», «найлепшы абаронца», «найлепшы форвард» і «найлепшы пачатковец», паведамляе афіцыйны сайт КХЛ.
Найлепшым варатаром прызнаны Андрэй Мезін («Дынама» Мінск). На мінулым тыдні Мезін правёў тры сустрэчы на выездзе, і ва ўсіх яго каманда атрымала перамогі. Галкіпер мінчан прапускаў у сярэднім па 2 галы за матч і адбіў 91,7 адсотка кідкоў.





